Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Структура курсавой работы


Date: 2015-10-07; view: 514.


Структура курсавой работы павінна складацца з уступу, асноўнай часткі (1-2 главы і некалькі параграфаў), заключэння, бібліяграфічнага спісу. Пры неабходнасці можна ўключаць дадаткі.

Уступ павінен быць вельмі канкрэтным, ракрываць актуальнасць тэмы, даваць яе абгрунтаванне, вызначаць мэту і задачы курсавога даследавання, прадмет і аб'ект даследавання, метадалогію і метады праведзенага даследавання, кароткі агляд выкарыстанай літаратуры і структуру курсавой работы.

Актуальнасць тэмы вызначаецца правамернасцю і запатрабаванасцю раскрыцця абранай тэмы.

Абгрунтаваннем выбару могуць служыць:

· Недастатковая распрацаванасць дадзенай праблемы ў навуковых колах, састарэласць навуковых ацэнак і поглядаў, што выклікае неабходнасць перагляду матэрыялу;

· Наяўнасць некалькіх процілеглых пунктаў гледжання на вырашэнне пастаўленых задач;

· Сацыяльная значнасць тэмы;

· Практычная важнасць распрацоўкі;

· Неабходнасць абагульнення матэрыялу па дадзенай тэме для далейшага яго выкарыстання ў вучэбным працэссе.

Актуальнасць тэмы фармуліруецца сцісла, дакладна, аргументавана.

Аналітычны агляд літаратуры – абавязковы і вельмі важны раздзел любой навуковай працы, у якім ракрываецца ўзровень даследаванасці праблемы папярэднімі даследчыкамі, на аснове чаго і акрэсліваецца актуальнасць абранай аўтарам тэмы курсавой работы. Пры аналітычным апісанні першакрыніц неабходна класіфіцыраваць іх або ў адпаведнасці з жанравай тыпалогіяй выданняў (манаграфіі, навуковыя артыкулы, рэцэнзіі і інш.), або ў адпаведнасці з навукова-праблемнай класіфікацыяй пытанняў, якія асвятляюцца ў дадзеных крыніцах (па навуковых праблемах, у адпаведнасці з гісторыка-тэарэтычным падыходам і г.д.).

Асноўная частка – самая галоўная і важная ва ўсёй курсавой рабоце. Яе структура вызначаецца аўтарам і навуковым кіраўніком ў залежнасці ад абранай тэмы, асаблівасці матэрыялу, індывідуальнага стылю выкладання праблемы.

Асноўны тэкст павінен быць лагічным па структуры выкладання, ясным па выказанай думцы і дакладным па аргументацыі. Аўтар курсавой работы павінен даць адказ на пытанні: што я хачу сказаць ў гэтай працы, якія аспекты праблемы найменш асветлены ў літаратуры, які факталагічны матэрыял найбольш дакладна падцвердзіць мае думкі і высновы?

Любы тэкст прамога цытавання бярэцца ў двукоссе (“.....”), пасля чаго даецца спасылка ў квадратных дужках (напрыклад, [13, 37]). Першая лічба адзначае нумар першакрыніцы з бібліяграфічнага спісу, другая – нумар старонкі. Пры недакладным, але блізкім па сэнсу пераказе, таксама неабходна даваць спасылку на першакрыніцу (напрыклад, [7]).

Кожная структурная частка работы (параграф, падраздзел) павінна вызначацца ўнутраным сэнсавым адзінствам і завяршацца кароткімі высновамі.

Заключэнне – выніковая частка курсавой работы. У ёй студэнт павінен сцісла і дакладна паказаць самастойнасць распрацоўкі, сфармуляваць і аргументаваць вынікі свойго даследавання.

Бібліяграфічны спіс. (Прыклады правільнага афармлення бібліяграфіі курсавога праекта гл. у дадатку № 5).

Дадаткі. Дадаткі да курсавога праекта ўяўляюць сабой той матэрыял, які студэнт засвоіў у працэсе правядзення работы над курсавым даследаваннем і які дэманструецца асобна, за асноўным тэкстам. Дадаткі могуць ўключаць ілюстрацыі (фотаздымкі, ксеракопіі), схемы, табліцы, запісы інтэрв'ю з акцёрамі, рэжысёрамі, гледачамі, вынікі сацыялагічнага даследавання (узоры анкет) і інш.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Падбор першакрыніц па тэме даследавання | Афармленне курсавой работы
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.