Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Афармленне курсавой работы


Date: 2015-10-07; view: 466.


Аб'ём курсавой работы павінен быць дастатковым для аргументаванага раскрыцця абранай тэмы даследавання. Максімальная колькасць асноўнага тэксту (без спісу літаратуры і дадаткаў) не павінна перавышаць 25-30 старонак камп'ютарнага набору.

Асаблівай увагі патрабуюць структурныя часткі курсавой работы: тытульны ліст, змест, уступ, главы і параграфы, заключэнне, спіс літаратуры, дадаткі.

Патрабаванні да набору: выкарыстанне тэкставага рэдактара Word, шрыфт Times New Roman памерам 14 пунктаў (60-70 знакаў у радку), міжрадковы інтэрвал 18 пунктаў (праз 1,5 інтэрвалу, не менш 37 радкоў на старонцы), палі: левае – 3 см, правае – 1 см, верхняе і ніжняе – па 2 см. Набор назваў усіх раздзелаў (шрыфт 16, тлусты, па цэнтры, з вялікай літары малымі літарамі), падраздзелаў (шрыфт 14, тлусты, па цэнтры, з вялікай літары малымі літарамі), а таксама уступ, глава, заключэнне і дадаткі (шрыфт 16, тлусты, па цэнтры, вялікімі літарамі) павінен быць аднолькавым. Главы, раздзелы (параграфы) нумаруюцца арабскімі лічбамі, кропка ў канцы не ставіцца. На тытульным лісце назва тэмы курсавой работы набіраецца больш буйным шрыфтам (Прыклад афармлення тытульнага ліста курсавой і дыпломнай работ гл. у дадатках № 2, 3). Дазваляецца выкарыстоўваць камп'ютарныя магчымасці акцэнтавання ўвагі на асобных словах, тэрмінах, выразах, знаках і г.д. – ужываць курсіў, тлусты і падкрэслены шрыфт і г.д.

Пасля камп'ютарнага набору неабходна ўважліва вычытаць тэкст і выправіць ўсе граматычныя і тэхнічныя памылкі. У крайнім выпадку праўкі ўносяцца аўтарам курсавой работы чарніламі чорнага колеру.

Курсавая работа павінна мець агульную нумарацыю старонак (уключаючы спіс літаратуры і дадаткі, але яны не ўваходзяць у нарматыўны аб'ём работы). Першай старонкай з'яўляецца тытульны ліст (нумар на старонцы не ставіцца), другой – змест, з якога пачынаецца нумарацыя старонак арабскай лічбай 2, якая ставіцца ў цэнтры ніжняй часткі аркушу без кропкі ў канцы.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Структура курсавой работы | Агульныя патрабаванні да тэарэтыка-практычных курсавых работ
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.