Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Да выканання дыпломных работ


Date: 2015-10-07; view: 349.


Патрабаванні

Выкананне дыпломных работ па прадмету “Рэжысура” з'яўляецца заключным этапам навучання студэнтаў кафедры тэатральнай творчасці па спецыялізацыі “Тэатральная творчасць” і ўключае ў сябе 2 этапы:

- пастаноўку спектакля (практычны);

- абарону дыпломнай работы, у тым ліку напісанне рэжысёрска-пастановачнага плана спектакля (тэарэтычны).

Напісанне пісьмовай часткі дыпломнай работы мае на мэцезамацаванне, пашырэнне і сістэматызацыю практычных уменняў і тэарэтычных ведаў па спецыяльнасці пры вырашэнні арганізацыйна-вытворчых задач па стварэнню спектакля, кіраўніцтву тэатральным калектывам, выкладанню тэатральных дысцыплін; развіццё здольнасцей студэнтаў да самастойнай творчай працы і авалодванне асабістым вопытам правядзення творчай, арганізацыйнай і выкладчыцкай дзейнасці; высвятленне прафесійнага ўзроўню падрыхтаванасці выпускнікой да самастойнай творчай, арганізацыйнай і педагагічнай працы.

 

Падрыхтоўка практычнай часткі дыпломнай работы

(пастаноўка спектакля)

Перад пачаткам работы над дыпломам студэнт звяртаецца да навуковага кіраўніка з мэтай узгаднення плана, парадку і тэрмінаў падрыхтоўкі дыпломнай работы.

У перыяд працы над дыпломнай работай студэнт павінен зрабіць:

- самастойную пастаноўку спектакля па п'есах замежных і айчынных класікаў і сучасных драматургаў, інсцэніровак па творах прозы і паэзіі, а таксама тэле-, радыё- і іншых пастановак у якасці рэжысёра-пастаноўшчыка (у прафесійных калектывах – на пасадзе памочніка рэжысёра альбо асістэнта);

- самастойна правесці 5-6 заняткаў па тэатральных дысцыплінах (майстэрства акцёра, рэжысура, сцэнічная мова, пластыка, сцэнічны рух);

- падрыхтаваць пастановачны план ці план рэпетыцый з тэатральным калектывам, у якім будзе ставіцца спектакль, а таксама:

- каштарыс на пастаноўку спектакля;

- план-графік выпуску спектакля;

- афішу;

- запрашальныя білеты;

- фотаздымкі і г.д.

- прад'явіць кіраўніцтву кафедрай неабходныя дакументы з месца праходжання пераддыпломнай практыкі:

- характарыстыку;

- аналіз праведзенай работы;

- пратакол пасяджэння мастацкага савета, прыёмнай камісіі ці педсавета (акт укаранення дыпломнага спектакля ў вытворчасць), у якім абмяркоўваюцца вынікі практычнай дзейнасці выпускніка і даецца ацэнка пастаўленага ім спектакля.

Структура тэарэтычнай часткі дыпломнай работы

 

1. Дыпломная работа мае наступную структуру:

· тытульны ліст;

· змест;

· уводзіны;

· асноўная частка;

· заключэнне;

· спіс выкарыстаных крыніц;

· дадаткі.

2. Тытульны ліст утрымлівае:

· рэквізіты БДУ культуры;

· факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва або факультэта завочнага навучання;

· кафедры тэатральнай творчасці;

· назву тэмы дыпломнай работы;

· прозвішча студэнта з указаннем курса і групы;

· пасаду, навуковую ступень, прозвішча мастацкага і навуковага кіраўніка;

· месца і год абароны.

3. Змест утрымлівае пералік частак ці глаў работы, пачынаючы з уводзінаў (абгрунтаванне выбару тэмы і аналіз драматургічнага твора, рэжысёрская канцэпцыя, трактоўка і г.д.).

4. Ва ўводзінах раскрываецца актуальнасць ідэйна-мастацкага зместу драматургічнага твора (п'есы) або інсцэніроўкі, прычына яго выбару для работы над дыпломным праектам.

5. У асноўным тэксце, падзеленым на часткі, раздзелы, главы і параграфы асвятляюцца ўсе пытанні пастановачнага плана:

· аналіз творчасці аўтара;

· аналіз абранага драматургічнага твора або інсцэніроўкі;

· задума спектакля (або літаратурна-музычнай, літаратурна-паэтычнай кампазіцыі, радыё-, тэлевізійных праграм і г.д.).

6. У заключэнні падсумоўваюцца вынікі праведзенай работы.

7. У дадатках прыводзяцца эскізы касцюмаў, мастацкага афармлення спектакля, праект афішы, праграмак, запрашальнага білета і інш.

 

Афармленне тэарэтычнай часткі дыпломнай работы (Рэжысёрскага пастановачнага плана /або эксплікацыі/ спектакля)


<== previous lecture | next lecture ==>
Агульныя патрабаванні да тэарэтыка-практычных курсавых работ | Выбар тэмы дыпломнага даследавання
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.