Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Выбар тэмы дыпломнага даследавання


Date: 2015-10-07; view: 403.


Метадычныя указанні па напісанню тэарэтычнай часткі дыпломнай работы

Дыпломная работа можа быць напісана на рускай ці беларускай мове.

1. Прыкладны аб'ём дыпломнай работы – да 30-40 старонак камп'ютарнага набору.

2. Тэкст дыпломнай работы неабходна набраць на камп'ютары (шрыфт 14) на стандартнай паперы фармату А-4. Неабходныя схемы ці ілюстрацыі да тэксту размяшчаюцца ў дадатках, але ўтрымліваюць абавязковую спасылку ў тэксце работы на нумар дадатка і старонку.

3. Дыпломная работа афармляецца ў спецыяльную папку ці пераплятаецца.

 

Кіраўнік дыпломнай работы сумесна са студэнтам складае рабочы план; распрацоўвае структуру тэарэтычнай часткі работы; дапамагае скласці спіс літаратуры (выкарыстаных крыніц); праводзіць кансультацыі па тэме дыпломнай работы; правярае яе выкананне і дае дазвол да набору. Дыпломная работа прад'яўляецца і абараняецца ў вызначаны тэрмін пасля здачы ўсіх дзяржэкзаменаў.

 

Пры выбары тэмы дыпломнай работы улічваецца яе актуальнасць, адпаведнасць абранай тэмы сучаснаму стану і перспектывам развіцця айчыннай тэатральнай культуры, пэўны мастацкі змест (дыпломнай работы).

Пры выбары тэмы дыпломнага праекта трэба ўлічваць наступнае:

- папярэдні ўдзел студэнта ў навукова-творчай рабоце кафедры, універсітэта, іншых мерапрыемствах (як навуковага характару, так і творчых);

- папярэднюю вучэбна-навуковую работу (напісанне курсавых работ па спецыяльных дысцыплінах, якія выкладаюцца на кафедры) і творчую работу (удзел у творчых паказах, самастойная творчая работа і г.д.);

- абраная тэма дыпломнай работы павінна арганічна ўваходзіць у вытворчыя планы баз практыкі, устаноў культуры, мастацтва і адукацыі, навучальна-эстэтычных цэнтраў, суадносіцца з аб'ектыўнымі і суб'ектыўнамі фактарамі арганізацыйна-творчага працэсу;

- тэма дыпломнай работы павінна таксама несці навукова-творчы характар, раскрываць як навуковы, так і творчы патэнцыял студэнта.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Да выканання дыпломных работ | Праца з літаратурнымі першакрыніцамі
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.003 s.